- Информация о материале
Каманда ВДМУ - сярэбраны прызёр спаборніцтваў па валейболу
З 17 па 19 лютага ў Віцебску прайшлі спаборніцтвы па валейболу сярод жанчын у рамках круглагадовай спартакіяды студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў горада Віцебска.
Каманда Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта паказала яскравую гульню і заняла 2 месца, заваяваўшы сярэбраныя ўзнагароды.
Віншуем каманду ВДМУ з дастойным выступленнем і жадаем далейшых поспехаў у спорце і вучобе!