У Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце адбылася сустрэча, прысвечаная пытанням унясення змен і дапаўненняў у калектыўны дагавор. Мерапрыемства прайшло ў атмасферы канструктыўнага дыялогу і ўзаемапаразумення. У абмеркаванні прынялі ўдзел прадстаўнікі адміністрацыі ўніверсітэта і першаснай прафсаюзнай арганізацыі супрацоўнікаў ВДМУ.
Асноўнай мэтай сустрэчы стала ўдасканаленне калектыўнага дагавора, які з`яўляецца важным інструментам рэгулявання працоўных адносін і сацыяльных гарантый для супрацоўнікаў універсітэта. У ходзе абмеркавання былі ўважліва разгледжаны прапановы, якія паступілі ад працоўнага калектыву. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі актуальныя пытанні, якія датычыліся паляпшэння ўмой працы, павышэння ўзроўню сацыяльнай абароненасці супрацоўнікаў і аптымізацыі працоўных працэсаў.
Па выніках сустрэчы былі выпрацаваны канкрэтныя нормы і прапановы, якія будуць вынесены на разгляд на будучай справаздачнай канферэнцыі першаснай прафсаюзнай арганізацыі супрацоўнікаў ВДМУ. Гэта падзея стане важным крокам на шляху да ўмацавання сацыяльнага партнёрства і стварэння яшчэ больш камфортных умоў для працы і прафесійнага росту супрацоўнікаў універсітэта.