17 лютага 2025 года ВДМУ правёў анлайн-канферэнцыю з Універсітэтам Нізва (Аман).
Прадстаўнікоў універсітэта павітаў прарэктар па міжнародных сувязях і арганізацыйна-прававой рабоце Ліц Дзяніс. Таксама ў перамовах прынялі ўдзел начальнік упраўлення міжнародных і міжрэгіянальных сувязей Шарыхіна Алена і начальнік аддзела міжнародных сувязей Пчалінцава Ганна.
У рамках мерапрыемства прайшлі перамовы, у ходзе якіх абмяркоўваліся пытанні супрацоўніцтва паміж вузамі. Асноўнымі тэмамі сталі:
Заключэнне дагавора – бакі абмеркавалі магчымасць падпісання пагаднення аб супрацоўніцтве, якое будзе спрыяць развіццю акадэмічных і навуковых сувязей.
Акадэмічная мабільнасць – разглядалісь пытанні абмену студэнтамі і выкладчыкамі для ўдзелу ў адукацыйных праграмах, стажыроўках і навуковых дасладаваннях.
Навучанне – абмяркоўвалісь магчымасці сумесных адукацыйных праграм, абмену вопытам і методыкамі выкладання.
Гэта мерапрыемства стала важным крокам ва ўмацаванні міжнароднага супрацоўніцтва паміж ВДМУ і Універсітэтам Нізва, што адкрывае новыя перспектывы для студэнтаў і выкладчыкаў абодвух вузаў.