Работа з моладдзю – прыярытэт прафсаюзнай дзейнасці

rabota molod 01Першасная прафсаюзная арганізацыя супрацоўнікаў УА “ВДМУ” працягвае актыўна развіваць маладзёжны накірунак, ствараючы ўмовы для самарэалізацыі, прафесійнага росту і замацавання карпаратыўнага духу сярод маладых спецыялістаў. 14-15 лютага 2025 года на базе турыстычна-аздараўленчага комплексу ФПБ “Лосвіда” адбыўся маштабны інтэлектуальны турнір “Што? Дзе? Калі?

Мерапрыемства об`яднала каманды маладых спецыялістаў, якія прадэманстравалі не толькі эрудыцыю і лагічнае мысленне, але і ўменне працаваць у камандзе. Турнір стаў яркім прыкладам таго, як прафсаюзная арганізацыя спрыяе развіццю інтэлектуальнага патэнцыялу моладзі, ствараючы платформу для абмену ведамі і вопытам.

Таксама прайшоў семінар школы прафсаюзнага актыву для маладых спецыялістаў ВДМУ. Тэма семінара – “Малады спецыяліст, далучайся. Самарэалізацыя моладзі ў ВДМУ. Перспектывы кар`ернага росту, культурна –масавая і спартыўна-аздараўленчая работа прафсаюзнай арганізацыі супрацоўнікаў ВДМУ” – выклікала жывы інтарэс у удзельнікаў. У рамках семінара абмяркоўваліся актуальныя пытанні прафесійнага станаўлення, магчымасці кар`ернага росту, а таксама роля прафсаюзнай арганізацыі ў стварэнні камфортнага і падтрымліваючага асяроддзя для моладзі.

Асаблівая ўвага была ўдзелена культурна-масавай і спартыўна-аздараўленчай рабоце, якая з`яўляецца неад`емнай часткай жыцця ўніверсітэта. Удзельнікі семінара падзялілісь сваімі ідэямі і прапановамі, накіраванымі на далейшае развіццё гэтых накірункаў, што сведчыць аб высокай далучальнасці моладзі да жыцця ўніверсітэта і прафсаюзнай арганізацыі.

Важным момантам праграмы стала ўскладанне кветак да мемарыяла воінаў і мірных жыхароў вёскі Пруднікі, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай Вайны.

Мерапрыемствы, арганізаваныя прафсаюзнай арганізацыяй супрацоўнікаў ВДМУ, сталі не толькі пляцоўкай для зносін і абмену вопытам, але і важным крокам ва ўмацаванні карпаратыўнай культуры, патрыятычнага выхавання і прафесійнага росту моладзі. Работа з моладдзю  застаецца адным з ключавых накірункаў дзейнасці прафсаюза, і падобныя ініцыятывы пацвярджаюць, што маладыя спецыялісты – гэта не толькі будучыня, але і актыўная частка сапраўднага ўніверсітэта.

rabota molod 02
rabota molod 03
rabota molod 04
rabota molod 05
rabota molod 06