19 лютага 2025 года адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта.
У мерапрыемстве прыняла ўдзел намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па эканоміцы, бюджэту і фінансам Ляўковіч Ірына Пятроўна, якая ўручыла Ганаровую грамату Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь за вялікі ўклад у рэалізацыю сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь прарэктару па вучэбнай рабоце Канявалавай Наталлі Юр`еўне.
Рэктарам універсітэта Чуканавым Аляксеем Мікалаевічам былі ўручаны ўзнагароды супрацоўнікам універсітэта:
нагрудным знакам “Выдатнік адукацыі” ўзнагароджана загадчык кафедры паталагічнай фізіялогіі Бяляева Людміла Яўгеньеўна;
Ганаровай граматай Міністэрства аховы здароўя – дацэнт кафедры педыятрыі №2 з курсам ФПК і ПК Патапава Вера Яўгеньеўна;
Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі – загадчык кафедры грамадскага здароўя і аховы здароўя з курсам ФПК і ПК Глушанка Васілій Сямёнавіч і дацэнт кафедры клінічнай мікрабіялогіі Акуліч Віталій Канстанцінавіч.
На пасяджэнні Савета ўніверсітэта разгледжаны рэзультаты выканання Плана мерапрыемстваў па ліквідацыі заўваг і рэалізацыі прапаноў па выніках правядзення маніторынгу эфектыўнасці дзейнасці ўніверсітэта; прапанаваны кандыдатуры студэнтаў для назначэння стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь; прынята рашэнне аб назначэнні імянных і персанальных стыпендый студэнтам на вясенні семестр 2024/2025 вучэбнага года і прысваенні ганаровага звання “Ветэран працы ВДМУ” супрацоўнікам універсітэта.