Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут створаны Пастановай Савета народных камісараў БССР 1 лістапада 1934 года як бальніца-медвну з агульным кантынгентам на ўсіх курсах 250 чалавек.
Першым дырэктарам інстытута быў прызначаны доктар медыцынскіх навук, прафесар Маісей Анісімавіч Хазанаў, выхаванец медыцынскага факультэта Бернскага ўніверсітэта (Швейцарыя).
Разам з ім прыступілі да работы 12 прафесараў, вядомых у СССР і за мяжой навукоўцаў-медыкаў: Мікалай Цітавіч Пятроў, Уладзімір Восіпавіч Марзон, Фелікс Якаўлевіч Берэнштэйн, Генах Ізраілевіч Коган, Рыгор Архіпавіч Фешчанка, Рыгор Хацкелевіч Карпілаў, А.С.Фурман - выхаванцы 1-га і 2-га Маскоўскіх універсітэтаў, Ленінградскай ваенна-медыцынскай акадэміі імя С.М.Кірава, Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.В.Ламаносава, медыцынскіх факультэтаў Казанскага, Кіеўскага ўніверсітэтаў і іншых ВНУ краіны. Першым дэканам быў прызначаны прафесар Павел Маркавіч Гурэвіч, выхаванец Страсбургскага ўніверсітэта (Эльзас - Францыя).
У 1938 годзе бальніца-медвну пераназвана ў Віцебскі медыцынскі інстытут.
Да 1941 года ажыццеўлена сем выпускаў урачоў. Вялікая Айчынная вайна на доўгія гады затармазіла развіццё ВНУ. У пачатку вайны інстытут быў эвакуіраваны ў Чэлябінск, затым у 1943 годзе - у Яраслаўль. Пасля на базе Віцебскага медыцынскага інстытута быў створаны Яраслаўскі медыцынскі інстытут. У 1944 годзе частка супрацоўнікаў інстытута вярнулася ў Мінск, удзельнічала ў аднаўленні Мінскага медыцынскага інстытута. І толькі ў 1946 годзе інстытут вярнуўся на родную Віцебшчыну. З 1946 па 1950 гады ВНУ узначальваў Анісім Іванавіч Саўчанка, намеснік Міністра аховы здароўя БССР. У 1948 годзе было створана студэнцкае навуковае таварыства.
У 1951 годзе інстытут узначаліў выпускнік 1-га Маскоўскага медыцынскага інстытута, прафесар Ян Іларыёнавіч Багдановіч. У 1952-53 гадах з Масквы і Ленінграда ў інстытут зноў прыехала вялікая група вядомых акадэмікаў і прафесараў: Шапураў В.В., Вайнберг С.Б., Аляшкевіч І.Б., Гольдман Л.Н., Кеціладзэ Я.С., Янчур Н.М., Маркузэ К.Л., Маслаў П.Н., Шостак Л.Я., Сасновік І.Л. і многія іншыя. Яны за 10 гадоў стварылі магутныя медыка-біялагічныя і клінічныя школы, якія і сёння карыстаюцца заслужаным аўтарытэтам як у нас у краіне, так і за мяжой.
У 1959 годзе пачынаецца дзейнасць будынка галоўнага вучэбнага корпуса. У 1959 годзе ствараецца нараўне з дзейсным лячэбна-прафілактычным факультэтам фармацэўтычны факультэт.
З 1961 года ВНУ узначаліла прафесар Мядзведзева Глафіра Антонаўна. У 1962 годзе пачынае працу ЦНДЛ, пабудаваныя 3 і 4 інтэрнаты. З 1965 па 1979 год рэктар ВДМІ - дацэнт Мядзвецкі Яўген Нікандравіч. За гэтыя гады пабудаваны 5-ы інтэрнат, распачата будаўніцтва лабараторна-тэарэтычнага корпуса. У 1974 годзе адкрыта падрыхтоўчае аддзяленне, якое рыхтуе абітурыентаў для паступлення ў інстытут.
З 1979 па 1996 год рэктар - Сачак Міхаіл Рыгоравіч, прафесар, заслужаны дзеяч навукі БССР. У 1981 годзе ўступае ў эксплуатацыю новы будынак лабараторна-тэарэтычнага корпуса агульнай плошчай 14 тыс. кв.м. У 1986 годзе - інтэрнат № 1-2, у 1987 - спартыўны комплекс і сталовая. З 1981 года вядзецца падрыхтоўка ўрачоў і правізараў для замежных дзяржаў. У 1984 годзе Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР за вялікія заслугі ў падрыхтоўцы кадраў для практычнай аховы здароўя, падрыхтоўцы кадраў для замежных дзяржаў і ў сувязі з 50-годдзем інстытут узнагароджваецца ордэнам Дружбы народаў. У 1984 годзе адкрываецца факультэт удасканалення ўрачоў. У 1989 годзе інстытут з падначалення Міністэрства аховы здароўя СССР перадаецца Міністэрству аховы здароўя БССР.
З 1997 па 2005 гг. універсітэт узначальвае Косінец Аляксандр Мікалаевіч. За гэты перыяд ва ўніверсітэце праведзены глыбокія пераўтварэнні. Адкрыты факультэты: падрыхтоўкі замежных грамадзян (1997), павышэння кваліфікацыі спецыялістаў і перападрыхтоўкі кадраў (1997), прафарыентацыі і давузаўскай падрыхтоўкі (1998), стаматалагічны (2001), педагогікі і псіхалогіі вышэйшай медыцынскай школы (2001). На факультэтах арганізуюцца новыя кафедры і курсы павышэння кваліфікацыі спецыялістаў. Распрацавана і ўкаранёна сістэма кантролю якасці ведаў. Створана канкурэнтаздольная сістэма медыцынскай адукацыі на сусветным рынку адукацыйных паслуг. Створана электронная бібліятэка, камп'ютарныя класы далучаны да сусветных крыніц інфармацыі. 10 сакавіка 2003 года загадам Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь была створана Клініка ВДМУ.
У 1998 годзе інстытут паспяхова быў атэставаны і акрэдытаваны на статус вышэйшай навучальнай установы ўніверсітэцкага тыпу і ператвораны ў Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў медыцынскі ўніверсітэт.
З 2005 года ўніверсітэт узначальвае Дзяйкала Валерый Пятровіч. Сёння ў ВДМУ 7 факультэтаў, на якіх праходзяць навучанне больш за 7000 студэнтаў і слухачоў. Ва ўніверсітэце функцыянуе 63 кафедры, дзе працуюць 56 дактароў і 227 кандыдатаў навук, з іх 44 прафесары і 171 дацэнт. З 2010 г. ва ўніверсітэце вядзецца навучанне на другой ступені вышэйшай адукацыі (магістратуры). Ступені, якія прысвойваюцца па заканчэнні ВДМУ, прызнаныя Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя (САЗ), Адукацыйнай камісіяй па замежных медыцынскіх дыпламаваных спецыялістаў (ECFMG, Філадэльфія, ЗША), Літоўскім цэнтрам па адзнацы якасці вышэйшай адукацыі (Літва), Міністэрствам асветы і вышэйшай адукацыі Рэспублікі Ліван, Федэратыўнай службай праверкі дыпломаў (FCVS, Далас, ЗША), Медыцынскімі саветамі Індыі, Шры-Ланкі, Ірландыі і г.д.
Універсітэт вядзе падрыхтоўку кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі. Шматлікія супрацоўнікі ўдастоены дзяржаўных прэмій і ўзнагарод: медалі Францыска Скарыны (С.М. Занько, А.Н. Окаракаў, У.П. Падпалаў), "За працоўныя заслугі" (У.М. Шылянок), і ганаровае званне "Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь" (М.Р. Сачак), Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (Л.Я. Крыштопаў). Імёны М.Г. Сачака, С.М. Занько, В.М. Сямёнава, В.П. Адаскевіча, У.І. Казлоўскага, Д.К. Новікава, В.І. Новікавай, Н.Ю. Канявалавай, А.Д. Мядзельца, А.І. Жабянцяева, Н.С. Гурынай, Ю.В. Аляксеенкі, А.М. Літвякова, М.Г. Луда, Ю.В. Крылова, С.І. Піманава, А.Н. Окаракава і шматлікіх іншых ведаюць ва ўсім свеце.
У 2010 годзе пачынае працаваць марфалагічны корпус. У лістападзе 2011 года споўнілася 30 гадоў з моманту пачатку падрыхтоўкі замежных грамадзян у Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце. На дадзены момант ва ўніверсітэце навучаюцца замежныя студэнты з 29 краін свету. У 2011 годзе пачынае дзейнічаць медыцынская бібліятэка ВДМУ.
Штогод у рамках Дамовы аб супрацоўніцтве з Познаньскім медыцынскім універсітэтам імя К.Марцынкоўскага (Рэспубліка Польшча) арганізоўваюцца двухбаковыя студэнцкія абмены на базе кафедраў фармацэўтычных факультэтаў, падчас якіх студэнты праходзяць спецыялізацыю.
У 2007 годзе ў рамках супрацоўніцтва з PATHE Акадэміяй (ДСР Шры-Ланка) падпісаны Пратакол сумесных дзеянняў па стварэнні філіяла ВДМУ у ДСР Шры-Ланка. У 2008 годзе заключана дамова аб узаемным супрацоўніцтве з Гданьскай медыцынскай акадэміяй (Рэспубліка Польшча). У 2009 годзе наладжана супрацоўніцтва з Аргентынскім універсітэтам Маймонідэс.
За гады працы ВНУ падрыхтавана больш за 14 тысяч урачоў і больш за 6 тысяч правізараў. Выхаванцы ўніверсітэта - гэта выдатныя арганізатары і кіраўнікі практычнай аховы здароўя, загадчыкі аддзяленнямі, галоўныя ўрачы. У розныя гады кіруючыя пасады ў Міністэрстве аховы здароўя Рэспублікі Беларусь займалі К.Н. Анішчанка, Н.І. Сцепаненка, В.М. Арэхаўскі, В.В. Калбанаў, А.С. Раманенкаў. І.М. Драбышэўская была Міністрам аховы здароўя. Старшынямі камітэтаў па ахове здароўя Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Збору Рэспублікі Беларусь былі З.Н. Гаварушкін і В.Н. Лектараў. А.М. Косінец быў намеснікам Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь (2005-2007). Ю.М. Дзеркач - кіраўнік упраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама. Усе генеральныя дырэктары ўнітарных прадпрыемстваў "Фармацыя" і кіраўнікі ў дадзенай вобласці - М.Г. Шалаева, В.В. Купрыянаў, Н.Н. Грыцэвіч, В.Ф. Сасонкіна, Г.В. Гадавальнікаў, Л.А. Рэўцкі, С.Н. Кісялёва, З.А. Філіпенка, С.К. Усцюгава - нашы выпускнікі. Рэктар Гомельскага медуніверсітэта А.М. Лызікаў - выхаванец ВДМУ. Сёння толькі ў Расійскай Федэрацыі служыць 5 генералаў - нашы выхаванцы. Галоўнае ваенна-медыцынскае кіраванне РФ узначальвае генерал-палкоўнік І.М. Чыж. Кіраванне медыцынскай службы Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь узначальвае наш выхаванец - палкоўнік Л.А. Багданаў, Цэнтральны вайсковы шпіталь - С.Ф. Савіцкі.
У 2009 годзе за асобыя заслугі ў сацыяльна-культурнай сферы, вялікі ўклад у развіццё сістэмы аховы здароўя, забеспячэнне яе ўрачэбнымі, правізарскімі і навуковымі кадрамі, у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта краіны, Віцебскаму дзяржаўнаму ордэна Дружбы народаў медыцынскаму ўніверсітэту быў уручаны Ганаровы дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь.
Рашэннем аблвыканкама ад 7 красавіка 2010 года №226 УА "Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў медыцынскі ўніверсітэт" занесены на Дошку Пашаны Віцебскай вобласці як пераможца спаборніцтва сярод арганізацый навукі і адукацыі.
Універсітэтам сумесна з кіраваннем аховы здароўя Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта рэалізуецца "Канцэпцыя ўмацавання здароўя насельніцтва Віцебскай вобласці".
Традыцыйнымі ва УА "ВДМУ" сталі сустрэчы з ветэранамі. Асаблівая ўвага надаецца ветэранам-юбілярам.
У лютым 2013 г. была праведзена навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная 90-годдзю заслужанага дзеяча навукі БССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР, прафесара Багдановіча Леаніда Іванавіча, выпускніка ВДМІ, загадчыка кафедры дэрматавенералогіі ВДМІ (1958-1996 гг.), ветэрана Вялікай Айчыннай вайны. Адбылася сустрэча з ветэранам. Апублікаваны артыкулы і нарысы, прысвечаныя юбіляру, у тым ліку і за мяжой.
У студзені 2014 г. УА "ВДМУ", грамадскасць горада і вобласці павіншавала з 85-годдзем ганаровага грамадзяніна г. Віцебска, які на працягу 17 гадоў з'яўляўся рэктарам ВДМІ (1979-1996 гг.), а цяпер загадчыка кафедры шпітальнай хірургіі, Заслужанага дзеяча навукі БССР, прафесара Сачака Міхаіла Рыгоравіча, выпускніка ВДМІ 1955 г. М.Р. Сачак удастоены ганаровага звання "Чалавек года Віцебшчыны - 2013". Яго фота размешчана на банэры каля ўвахода ва ўніверсітэт (пр-т Фрунзэ).
У жніўні 2014 г. 90-летні юбілей адзначае загадчык кафедры судовай медыцыны ва УА "ВДМУ", ветэран вайны, прафесар Яблонскі Міхаіл Фёдаравіч. Аб яго жыцці і дзейнасці апублікаваны матэрыялы ва ўніверсітэцкай газеце "Медвузавец", у газеце "Медыцынскі веснік".
У верасні 2014 г. ва УА "ВДМУ" пройдуць мерапрыемствы да 90-годдзя заслужанага працаўніка вышэйшай школы БССР, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, выпускніка ВДМІ 1952 года, загадчыка кафедры анкалогіі, доктара медыцынскіх навук, прафесара Сіпарава Іосіфа Нікіціча.
Да 100-годдзя загадчыцы кафедрай анатоміі чалавека, доктара медыцынскіх навук, прафесара Ібрагімавай Зоі Ізмайлаўны ВНУ рыхтуецца ў снежні 2014 года.
Вялікія планы ў калектыва УА "ВДМУ" у сувязі з 80-годдзем ВНУ (лістапад 2014 г.), 70-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Правядзенне навуковых канферэнцый, выданне зборнікаў навуковых прац, нарысаў і ўспамінаў пра выдатных людзей ВНУ, навуковыя школы і іншыя дасягненні вышэйшай вучэбнай установы за 80-летні перыяд, незабыўныя сустрэчы, папаўненне экспазіцый фондаў музея, канцэрты мастацкіх калектываў, спартыўныя спаборніцтвы, студэнцкія фестывалі і канферэнцыі, - далёка не поўны пералік мерапрыемстваў, прысвечаных юбілею ВНУ.
Запрашаем да ўдзелу ў падрыхтоўцы да юбілею выпускнікоў УА "ВДМУ", усіх, чый лёс звязаны з адным з лепшых ВНУ краіны.
У 2014 годзе УА "ВДМУ" - пераможца спаборніцтва сярод арганізацый навукі і адукацыі (сведчанне аб унясенні на Дошку Пашаны Віцебскай вобласці ад 23 красавіка 2014 г. №268).
Рашэннем аблвыканкама ад 23.04.2014 г. №268 сярод лепшых арганізацый навукі і адукацыі на абласную Дошку Пашаны ўжо ў трэці раз занесены калектыў УА "ВДМУ" (2009, 2012, 2014 гг.)
У маі 2014 г. рэктару УА "ВДМУ" прафесару В.П. Дзяйкала ўручаны дыплом і нагрудны знак "Зорка героя" па рашэнні журы Вялікай Міжнароднай энцыклапедыі, у якой прадстаўлена 15 000 вядомых людзей Расіі, Казахстана, Украіны і Беларусі за выдатныя поспехі ў навуцы, творчасці, бізнесе, спорце, грамадскай дзейнасці. Рэктару УА "ВДМУ" - у намінацыі "Прызнанне".
З 2005 па 2015 гады ўніверсітэт узначальваў Дзяйкала Валерый Пятровіч. З сакавіка 2015 года – рэктар універсітэта Шчасны Анатоль Тадэвушавіч. Сёння ў ВДМУ 7 факультэтаў, на якіх праходзяць навучанне больш за 7000 студэнтаў і слухачоў.