ВДМУ мае вялікі вопыт падрыхтоўкі спецыялістаў для замежных краін. Прадстаўнікі 39 дзяржаў атрымліваюць тут вышэйшую медыцынскую і фармацэўтычную адукацыю і становяцца ўрачамі, правізарамі, урачамі-стаматолагамі.
Рашэннем Міністэрства адукацыі і Міністэрства аховы здароўя СССР права падрыхтоўкі спецыялістаў для замежных краін ВДМУ атрымаў адным з першых беларускіх ВНУ. У верасні 1981-га года ў Віцебск прыбыў першы замежны грамадзянін з Танзаніі Мціта Мганга Ісдоры, за ім прыехалі ўслед яшчэ 52 прадстаўнікі з 21 краіны. Першым дэканам па рабоце з замежнымі студэнтамі стаў прафесар М.А.Нікольскі.
Універсітэт рыхтуе ўрачоў, правізараў і стаматолагаў для краін Паўднёваўсходняй Азіі (Індыі, Шры-Ланкі, Непала, Афганістана, Пакістана), Афрыкі (Анголы, Замбіі, Зімбабвэ, Ганы, Кеніі, Камеруна, Марока, Танзаніі, Малі, Судана, Самалі, Эфіопіі, Уганды, Нігерыі), арабскіх краін (Іарданіі, Ірака, Ірана, Егіпта, Емена, Лівана, Палестыны, Пакістана), краін Лацінскай Амерыкі (Пяру, Панамы, Нікарагуа, Балівіі, Кампучыі, Сальвадора), Францыі, Швецыі, Нарвегіі. Выпускнікі ўніверсітэта паспяхова працуюць больш чым у 100 краінах свету, уключаючы ЗША, Канаду, Германію, Францыю, Вялікабрытанію, Аўстралію і г.д.
Для аказання дапамогі замежным студэнтам у авалоданні абранай спецыяльнасцю ў 1981-ым годзе была створана кафедра рускай мовы. Узначаліў кафедру выпускнік Універсітэта дружбы народаў імя Патрыса Лумумбы дацэнт В.У. Белы.
Арганізацыйная і метадычная работа была накіравана на ўдасканаленне вучэбнага працэсу, забеспячэнне высокай якасці падрыхтоўкі спецыялістаў для замежных краін. З 1989 года ў інстытуце адкрыта падрыхтоўчае аддзяленне для замежных грамадзян, якое забяспечвае ім добрую падрыхтоўку па рускай мове і профільных прадметах, а таксама паспяховую адаптацыю да вучобы ў ВНУ. Першымі яго слухачамі сталі 15 грамадзян Лівана. За час працы падрыхтоўчага аддзялення ВДМУ яго выпускнікамі сталі 553 слухачы з краін Афрыкі, Лацінскай Амерыкі, Блізкага Усхода і Паўднёваўсходняй Азіі.
Першай замежнай студэнткай, прынятай для навучання па спецыяльнасці "Фармацыя", стала грамадзянка Руанды Бізімана Мукамана Дансіль. У 1995 годзе адбыўся першы выпуск магістраў фармацыі і першы дыплом атрымаў грамадзянін Лівана Кафаль Газаль Ібрагім. З 1990 года па цяперашні час штогод для навучання па дадзенай спецыяльнасці прыбывае група ў складзе 10-12 замежных грамадзян. З году ў год рос прэстыж ВНУ, павялічвалася колькасць замежных грамадзян, якія прыязджаюць для атрымання вышэйшай медыцынскай і фармацэўтычнай адукацыі. У 1997 годзе ў ВДМУ адным з першых у Рэспубліцы Беларусь быў створаны факультэт для падрыхтоўкі спецыялістаў для замежных краін.
З атрыманнем у 1999 годзе статусу ўніверсітэта адкрыліся новыя гарызонты. У 2001 годзе па спецыяльнасці "Стаматалогія" пачалі навучацца шэсць студэнтаў. Адным з першых у краіне наш факультэт перайшоў на навучанне замежных грамадзян толькі па індывідуальных кантрактах, якія студэнт заключае непасрэдна з ВНУ. У верасні 2002 года наш факультэт адным з першых у краіне пачаў падрыхтоўку замежных грамадзян па спецыяльнасці "Лячэбная справа" з выкарыстаннем англійскай і рускай моў навучання.
За мінулы перыяд распрацаваны і зацверджаны палажэнні, вучэбныя планы і праграмы, закуплена і выдадзена спецыяльная літаратура, створаны вучэбна-метадычныя комплексы, 86 выкладчыкаў атрымалі пасведчанні аб заканчэнні курса "Асаблівасці навучання замежных грамадзян на англійскай мове", пашырылася геаграфія прадстаўленых краін. У 2008 годзе адбыўся першы выпуск студэнтаў, якія прайшлі падрыхтоўку з выкарыстаннем рускай і англійскай моў навучання. За мінулы перыяд на аснове дадзенай формы падрыхтаваны 273 урачы. У верасні 2013 года прыступіла да заняткаў група студэнтаў, якія навучаюцца на англійскай мове па спецыяльнасці "Стаматалогія". Пашыраная і адноўленая матэрыяльна-тэхнічная база ўніверсітэта дазволіла штогод павялічваць колькасць замежных грамадзян, якія прыбываюць на навучанне.
Да 2005 года была дасягнута пастаўленая мэта: колькасць студэнтаў, якія навучаюцца на факультэце, перавысіла лічбу 500 і заставалася стабільнай усе наступныя гады. Кожны сёмы студэнт ВДМУ - замежнік, што з'яўляецца лепшым паказчыкам у Рэспубліцы Беларусь.
На сённяшні дзень на факультэце падрыхтоўкі замежных грамадзян навучаюцца прадстаўнікі 39 краін. Замежныя грамадзяне праходзяць навучанне па спецыяльнасцях "Лячэбная справа", "Фармацыя" і "Стаматалогія", працягваюць паслядыпломнае навучанне ў клінічнай ардынатуры і магістратуры, займаюцца на падрыхтоўчым аддзяленні.
Профільную падрыхтоўку па вузкіх спецыяльнасцях замежныя грамадзяне могуць атрымаць, займаючыся ў клінічнай ардынатуры або аспірантуры. Выбар спецыяльнасцяў шырокі - хірургія, педыятрыя, кардыялогія, отарыналарынгалогія, уралогія, анкалогія, траўматалогія, афтальмалогія, клініка-лабараторная дыягностыка і інш.
На факультэт падрыхтоўкі замежных грамадзян ВДМУ прымаюцца замежныя грамадзяне незалежна ад расавай і нацыянальнай прыналежнасці, полу, мовы і адносін да рэлігіі. Замежныя грамадзяне, якія навучаюцца ў Рэспубліцы Беларусь, карыстаюцца тымі ж правамі і свабодамі і нясуць тыя ж абавязкі, што і грамадзяне рэспублікі, калі іншае не прадугледжана заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Пасля залічэння замежнага грамадзяніна ў лік студэнтаў, ВДМУ падпісвае з ім індывідуальны кантракт па зацверджанай форме.
N.B. УА "ВДМУ" заключае кантракты з юрыдычнымі асобамі, якія забяспечваюць набор замежных грамадзян без фінансавых абавязкаў.
Супрацоўнікі дэканата факультэта і міжнароднага аддзела
Дэкан
Васільеў Алег Міласлававіч
тэл. +375 212 60-14-01
Намеснік дэкана па вучэбнай рабоце
Высоцкая Фаіна Іванаўна
тэл. +375 212 60-14-18
Намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце
Сяньковіч Марыя Аляксееўна
тэл. +375 212 37-47-48
Намеснік дэкана па быту
Арлова Маргарыта Юр'еўна
тэл. +375 212 37-47-48
Начальнік міжнароднага аддзела
Максiм Міхайлавіч Саўчук
тэл. +375 212 60-14-49 (па пытаннях паступлення на факультэт падрыхтоўкі замежных грамадзян)
Кантактная інфармацыя
УА «Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт»
Факультэт падрыхтоўкі замежных грамадзян
210009 г. Віцебск, Рэспубліка Беларусь
пр-т Фрунзэ, 27
Тэл/факс: +375 (212) 60-14-18
Тэл.: +375 (212) 60-14-01
E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.