На сённяшні дзень склалася сітуацыя неабходнасці развіцця адукацыйнага сацыяльнага праекта, накіраванага на медыка-псіхалагічную і сацыяльную рэабілітацыю насельніцтва і міжведамаснага ўзаемадзеяння паміж установамі і арганізацыямі.
У 2015 годзе ў рамках Праграмы падтрымкі Беларусі Федэральнага кіраўніцтва Германіі для прасоўвання фармальнай і нефармальнай адукацыі для дарослых Тэрытарыяльны Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Першамайскага раёна г. Віцебска стаў каардынатарам рэгіянальнага праекта на Віцебскай вобласці «Раён, які навучаецца: адукацыя для ўсіх пакаленняў».
Дадзены праект даў штуршок для стварэння на базе Цэнтра «Народнага Сацыяльнага Універсітэта» культурна-асветніцкай пляцоўкі, якая аб’ ядноўвае фармальную і нефармальную адукацыю і садзейнічае задавальненню індывідуальных адукацыйных патрабаванняў насельніцва горада. Працэс навучання прадстаўлены на сённяшні дзень 20 адукацыйнымі курсамі. Навучанне праходзіць на базе самога «Цэнтра, Віцебскага каледжа мастацтваў, рэдакцыі газеты «Віцьбічы», Віцебскай духоўнай семінарыі, Каталіцкага Цэнтра, абласнога краязнаўчага музея і інш.
Адным з запатрабаваных слухачамі стаў і створаны на базе Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і Цэнтра, факультэт «Захаванне здароўя».
Асноўнае накіраванне работы факультэта — фарміраванне ў насельніцтва матывацыі на здаровы лад жыцця, практычнае азнаямленне з сучаснымі дыягнастычнымі і аднаўленчымі тэхналогіямі. На сённяшні дзень практычнае навучанне праходзіць група людзей старэйшага ўзросту і распрацоўваецца праграма для слухачоў працаздольнага ўзросту. Практычныя заняткі арганізаваны на базах кафедры медыцынскай рэабілітацыі, Клінікі ВДМУ, Аптэкі ВДМУ.
У рамках работы факультэта арганізаваны і працуе новы міждысцылінарны медыка-сацыяльнны праект валанцерскага руху «Санаторый на доме».
У 2016 годзе па выніках галасавання міжнароднага кампетэнтнага журы ў намінацыі «Сацыяльна адказны брэнд» катэгорыі «Актыўная сацыяльная пазіцыя» Цэнтр атрымаў бронзавы медаль. У прафесійнай намінацыі ў катэгорыі «Навука і адукацыя» «Народны сацыяльны ўніверсітэт», у якім была адлюстравана і работа факультэта «Захаванне здароўя» атрымаў дыплом фіналіста.
Па выніках галасавання міжнароднага журы 27 студзеня 2017 года за работу з лакальнымі таварыствамі праект «Здароўе чалавека — узаемадзеянне медыцыны, культуры і соцыума!» быў удастоены Залатого медаля ў намінацыі Сацыяльна адказны брэнд прафесійнага конкурсу – БРЭНД ГОДА- 2016.