- Информация о материале
Для творчасці няма межаў!
У рамках супрацоўніцтва ВДМУ і УЗ “Віцебскі абласны спецыялізаваны Дом дзіцяці” 18 лютага ва ўніверсітэце адбылося адкрыццё выставы творчых работ дзяцей – пацыентаў Абласнога цэнтра паліатыўнай медыцынскай дапамогі г. Віцебска, праца якога накіравана на дапамогу дзецям з інваліднасцю, іх лячэнне, рэабілітацыю, развіццё і сацыяльную адаптацыю. Адкрылі выставу рэктар Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Аляксей Чуканаў і галоўны ўрач Віцебскага абласнога спецыялізаванага Дома дзіцяці Алена Мізеркіна.