19 лютага 2025 года ў Рэспубліканскім маладзёжным цэнтры ў рамках праекта «Невыпадковыя сустрэчы» адбылася сустрэча Міністра ўнутранных спраў Рэспублікі Беларусь Кубракова Івана Уладзіміравіча з актывістамі студэнцкай і працуючай моладзі.
Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт на сустрэчы прадставіла Дзенісёнак Паліна, старшыня студэнцкага савета ВДМУ.
У ходзе адкрытага дыялогу Іван Уладзіміравіч адказаў на ўсе пытанні, якія паступілі ад моладзі, а таксама выслухаў прапановы па рэалізацыі асноўных накірункаў маладзёжнай палітыкі нашай краіны. Акрамя таго, Міністр падтрымаў ініцыятыву студэнтаў па арганізацыі патрыятычнага форума, запэўніўшы, што гэта маштабнае мерапрыемства пройдзе на адной з буйных вучэбных баз Міністэрства ўнутраных спраў.