Рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году народнага адзінства

konkurs tvorchestva 0122 снежня 2021 года у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі падвялі вынікі Рэспубліканскага конкурсу творчых работ, прысвечанага Году народнага адзінства.

Конкурс, накіраваны на умацаванне кансалідацыі беларускага грамадства і нацыянальнага адзінства, фарміраванне пачуцця гонару за гераічнае мінулае, падтрымку таленавітых творчых людзей, папулярызацыю гісторыі і культуры Беларусі, праводзіцца ўпершыню і стаў яркай падзеяй адыходзячага 2021 года. Да ўдзелу ў ім прымаліся творчыя творы, напісаныя грамадзянамі Рэспублікі Беларусь індывідуальна або ў суаўтарстве, якія раней не прадстаўляліся на конкурсы і не публікаваліся.

На конкурс было прадстаўлена больш за 1500 твораў розных жанраў: песні, вершы, апавяданні, эсэ, проза, літаратурныя нарысы, навуковыя даследаванні, творы выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, фатаграфіі, відэаролікі, а таксама кароткаметражныя фільмы па арыгінальных сцэнарыях. З усёй колькасці прадстаўленых работ журы адабрала найлепшыя творы па 7 намінацыях:

- «Песні нашага краю»;

- «Вершы і апавяданні пра свой край»;

- «Краязнаўчымі сцежкамі»;

- «Мова маёй зямлі (мясцовыя народныя гаворкі, геаграфічныя назвы, асабовыя імёны)»;

-  «Выяўленчае мастацтва»;

-  «Фота- і відэавідарысы»;

-  «Творы народных майстроў».

У конкурсе прынялі ўдзел таксама студэнты і супрацоўнікі ВДМУ. Адным з пераможцаў конкурсу творчых работ, прысвечанага Году народнага адзінства, у намінацыі «выяўленчае мастацтва» стаў педагог-арганізатар аддзела па выхаваўчай рабоце з моладдзю Назараў Сяргей Міхайлавіч.

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі выказвае удзячнасць усім удзельнікам конкурсу! 

konkurs tvorchestva 2

Banner 3 bel fon

90 let VGMU

2024

emblema osvobojdeniya

pobeda

105 let

abitur

MZ

Издаваемые в ВГМУ научно-практические журналы и сборники