- Информация о материале
Рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году народнага адзінства
22 снежня 2021 года у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі падвялі вынікі Рэспубліканскага конкурсу творчых работ, прысвечанага Году народнага адзінства.
Конкурс, накіраваны на умацаванне кансалідацыі беларускага грамадства і нацыянальнага адзінства, фарміраванне пачуцця гонару за гераічнае мінулае, падтрымку таленавітых творчых людзей, папулярызацыю гісторыі і культуры Беларусі, праводзіцца ўпершыню і стаў яркай падзеяй адыходзячага 2021 года. Да ўдзелу ў ім прымаліся творчыя творы, напісаныя грамадзянамі Рэспублікі Беларусь індывідуальна або ў суаўтарстве, якія раней не прадстаўляліся на конкурсы і не публікаваліся.