Последние новости

Бібліятэка запрашае на выставу “Казуркі - летуценнікі”

afisha KazurkiУвага! 1 чэрвеня адбудзецца змена экспазіцыі ў арт-галерэі бібліятэкі. Назва выставы фотаработ “Казуркі-летуценнікі” невыпадковая!

Надыходзіць лета! Нельга ўявіць сабе спякотныя дзянькі без пчолак, якія збіраюць нектар з палявых кветак, стракозак з пераліўнымі і граючымі на сонцы крылкамі, а таксама   руплівых мурашоў, якія спяшаюцца па вызначаным раней маршруце. Такія маленькія па памерах жыхары планеты! Казуркі-летуценнікі, казуркі-драпежнікі, дзіўныя казуркі! Колькі іх у свеце вытанчаных і прыгожых, з мноствам турбот і бесперапынных клопатаў, або насупраць тых, хто нерухома атрымлівае асалоду ад цяпла сонечных промняў! Яны, як кажуць навукоўцы, асвоілі Зямлю задоўга да млекакормячых, маюць сур’ёзную арганізацыю, якая дазваляе ім цудоўна існаваць!

Плануйце адпачынак, натхняйцеся сакавітасцю прыроды, і захапляйцеся разнастайнасцю выгляду і звычак, афарбоўкі і памераў казурак з фотаработ нашай выставы!

Запрашаем да прагляду!

Бібліятэка запрашае на выставу копій работ беларускіх мастакоў «Паміж пэндзлем і пяром».

vistava6 снежня адбудзeцца змена экспазіцыі ў арт -галерэі бібліятэкі ўніверсітэта.

На выставе «Паміж пэндзлем і пяром» прадстаўлены копіі работ беларускіх мастакоў. Тэма хараства беларускіх краявідаў вабіць прадстаўнікоў як выяўленчага мастацтва, так і паэтаў. Сугучча зімовых эцюдаў і пейзажаў з адпаведнымі творамі ствараюць поўную карціну той пары года, дзе занадта чароўная снежная далеч, засівелыя і велічныя дрэвы ў парку, марозныя карункі на шыбе, пальчаткі і рукавіцы, елка з агеньчыкамі гірлянды, а таксама мандарынавы пах і прадчуванне цуду, як у дзяцінстве. 

Запрашаем да прагдяду! 

Бібліятэка запрашае на тэматычную выставу копій работ беларускіхі савецкіх мастакоў жывапісу «Памятнае лета 1944 года: да 80-годдзя Беларускай наступальнай аперацыі «Баграціён»»

afisha bagracion25 сакавіка адбылася змена экспазіцыі ў арт-галерэе бібліятэкі ўніверсітэта.

У экспазіцыі «Памятнае лета 1944 года: да 80-годдзя беларускай наступальнай аперацыі «Баграціён»» прадстаўлены копіі работ беларускіх і савецкіх мастакоў жывапісу, у якіх раскрываецца веліч подзвігу народа. Падчас вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў была праведзена найбуйнейшая стратэгічная аперацыя Вялікай Айчыннай вайны - аперацыя "Баграціён". Беларуская наступальная аперацыя па праве лічыцца найбуйнейшым дасягненнем айчыннага ваеннага мастацтва. Падчас яе Чырвоная Армія не толькі вызваліла Беларусь ад акупацыі, але і, значна падарваўшы сілы ворага, наблізіла крах фашызму і  нашу Перамогу.

Гэта стала магчымым дзякуючы мужнасці, гераізму, рашучасці і самаахвяраванню сотняў тысяч воінаў, падпольшчыкаў і партызан Беларусі, многія з якіх загінулі на беларускай зямлі. Тыя гераічныя падзеі і зараз за­ста­юцца свя­тым ад­біт­кам у нашай памяці і  на па­лот­нах бе­ла­рус­кіх  і савецкіх  мас­та­коў.

Подробнее: Бібліятэка запрашае на тэматычную выставу копій работ беларускіхі савецкіх мастакоў жывапісу...

Бібліятэка запрашае прыняць удзел у праекце мова-чэлендж «Выклік прыняты. Чытаем Караткевіча!»

karatkevich 1Паважаныя выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты!
 
26 лістапада 2020 года адзначаецца 90-годдзе з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча.
Бібліятэка з гэтай нагоды распачала анлайн-праект мова-чэлендж «Выклік прыняты. Чытаем Караткевіча!» 
Подробнее: Бібліятэка запрашае прыняць удзел у праекце мова-чэлендж «Выклік прыняты. Чытаем Караткевіча!»

Благодарность ВГМУ от председателя Витебского областного исполнительного комитета

blagodarnost6 мая 2021 года Витебскому государственному ордена Дружбы народов медицинскому университету была объявлена Благодарность председателя Витебского областного исполнительного комитета за системную работу с одарёнными учениками. Поздравляем всех сотрудников и студентов университета!

Ректорат 

2024

emblema osvobojdeniya

pobeda

105 let

abitur

MZ

Издаваемые в ВГМУ научно-практические журналы и сборники