Штогадовая акцыя «Маміны пірагі»

mamini pirogi 01Прадстаўніцы ПА ГА «Беларускі саюз жанчын» ВДМУ Шарыхіна Алена і Чакур Вольга прынялі ўдзел у акцыі «Маміны пірагі» — пірагі былі перададзены ваеннаслужачым 103-яй асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады г. Віцебска, якая базіруецца ў Журжава ў сувязі са святкаваннем Дня абаронца Айчыны.

Маладыя абаронцы Айчыны з вялікай удзячнасцю і цеплынёй сустрэлі прадстаўніц жаночага руху, якія на некаторы час вярнулі іх ва ўмовы дамашняй утульнасці і напоўнілі памяшканне пахам хатняй выпечкі.

Акцыя «Маміны пірагі», якая стала ўжо традыцыйнай, з кожным годам прываблівае ўсё больш і больш удзельніц. Жанчыны розных пакаленняў  аб`ядноўваюцца для стварэння кулінарных шэдэўраў, якія з асаблівым хваляваннем прымаюць ваеннаслужачыя розных ваенізаваных падраздзяленняў Віцебшчыны.

Старшыня абласной грамадскай арганізацыі жанчын ГА «Беларускі саюз жанчын», старшыня галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі абалвыканкама Марына Навіцкая выказала словы ўдзячнасці ўдзельніцам мерапрыемства і віншаванне ваеннаслужачым.

mamini pirogi 02mamini pirogi 03