Для творчасці няма межаў!

vistava 01У рамках супрацоўніцтва ВДМУ і УЗ “Віцебскі абласны спецыялізаваны Дом дзіцяці” 18 лютага ва ўніверсітэце адбылося адкрыццё выставы творчых работ дзяцей – пацыентаў Абласнога цэнтра паліатыўнай медыцынскай дапамогі г. Віцебска, праца якога накіравана на дапамогу дзецям з інваліднасцю, іх лячэнне, рэабілітацыю, развіццё і сацыяльную адаптацыю. Адкрылі выставу рэктар Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Аляксей Чуканаў і галоўны ўрач Віцебскага абласнога спецыялізаванага Дома дзіцяці Алена Мізеркіна.

На выставе прадстаўлены работы дзяцей ад 14 да 18 гадоў. Малюнкі выкананы ў самых разнастайных тэхніках: жывапіс гуашшу, акварэллю і акрылавымі фарбамі, “алмазная мазаіка” і аплікацыя.  Экспазіцыя наглядна дэманструе, наколькі таленавітыя дзеці з абмежаванымі магчымасцямі. У цэнтры ўвагі выставы – пытанні інтэграцыі людзей з інваліднасцю ў сучасным грамадстве.

Вялікаю дапамогу ў падрыхтоўцы выставы аказалі валанцёры ВДМУ, якія на пастаяннай аснове дапамагаюць Дому дзіцяці.