Стаматалагічны факультэт ВДМУ адкрыты 1 верасня 2001 года ў адпаведнасці з загадам Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь №60 ад 15 сакавіка 2001 года. Галоўная задача факультэта - падрыхтоўка высокакваліфікаваных урачоў-стаматолагаў з глыбокімі тэарэтычнымі ведамі і неабходнымі практычнымі навыкамі.
Умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы і рост аўтарытэту Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, а таксама значны дэфіцыт кадраў урачоў-стаматолагаў у Віцебскай і Магілёўскай абласцях з'явіліся перадумовай для адкрыцця стаматалагічнага факультэта. Перадгісторыя развіцця стаматалагічнай адукацыі ў ВДМУ звязана з існаваннем трохгадовых курсаў па перакваліфікацыі зубных урачоў у стаматолагаў. Курсы праводзіліся на базе зубалячэбных кабінетаў лячэбна-прафілактычных устаноў і кафедры хвароб вуха, горла, носа і рота. Кіраваў курсамі прафесар Г.Х. Карпілаў. У 1937 годзе адбыўся першы і апошні выпуск 21 урача-стаматолага. У 1955 годзе ізноў набрана 100 студэнтаў на стаматалагічны факультэт, аднак ужо ў 1956 годзе ў сувязі з адсутнасцю матэрыяльна-тэхнічнай базы ён быў закрыты, а студэнты пераведзены на лячэбны факультэт.
19 сакавіка 2001 года паводле загада па ўніверсітэце №112-л, першым дэканам факультэта прызначана дацэнт кафедры шпітальнай хірургіі па курсе стаматалогіі, кандыдат медыцынскіх навук Кабанава Святлана Аляксееўна. Распачата інтэнсіўная праца па фармаванні дэканата стаматалагічнага факультэта, падрыхтоўка да навучання студэнтаў-стаматолагаў на медыка-біялагічных кафедрах універсітэта, арганізацыя прыёму на 1 курс.
1 верасня 2001 года пачалі навучанне 50 студэнтаў 1 курса стаматалагічнага факультэта. Шэсць студэнтаў былі прыняты на факультэт падрыхтоўкі замежных грамадзян па спецыяльнасці стаматалогія. Супрацоўнікі стаматалагічнага факультэта паспяхова выконваюць навуковыя даследаванні. На факультэце арганізавана і актыўна працуе навукова-практычная студэнцкая група "Стаматалогія" пад кіраўніцтвам асістэнта кафедры клінічнай стаматалогіі М.А.Князевай і загадчыка кафедры анатоміі чалавека, прафесара А.К. Усовіча. Удзельнікамі групы выдадзены вучэбныя дапаможнікі на кафедры анатоміі чалавека, прапедыўтычнай стаматалогіі.
У лютым 2006 года пачала працу клінічная база стаматалагічнага факультэта па адрасе пр-т Фрунзе, д. 26, корпус 4. Для арганізацыі вывучэння тэрапеўтычнай і хірургічнай стаматалогіі набыта і ўсталявана 8 стаматалагічных установак, лічбавая ўнутрыротавая відэакамера, а таксама вучэбная і медыцынская мэбля, абсталяванне для стэрылізацыі медыцынскіх прылад.
У 2006 годзе ў Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце адбыўся першы выпуск урачоў-стаматолагаў. Дыпломы атрымалі 44 студэнты стаматалагічнага факультэта, а таксама 6 выпускнікоў факультэта падрыхтоўкі замежных грамадзян па спецыяльнасці стаматалогія з Лівана, Сірыі, Ірана, Кітая, Латвіі. Дзяржаўная экзаменацыйная камісія па спецыяльнасці стаматалогія, пад кіраўніцтвам Старшыні, загадчыка кафедры сківічна-тварнай хірургіі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, прафесара Алега Парфір'евіча Чудакова высока ацаніла веды выпускнікоў стаматалагічнага факультэта. Сярэдні бал па выніках атэстацыі - 4,73%.
Для арганізацыі стаматалагічнай адукацыі ва ўніверсітэце на паслядыпломным узроўні атрыманы ліцэнзіі на правядзенне стажыроўкі па спецыяльнасці стаматалогія і клінічнай ардынатуры па 6 стаматалагічных спецыяльнасцях: "Тэрапеўтычная стаматалогія", "Артапедычная стаматалогія", "Хірургічная стаматалогія", "Стаматалогія дзіцячага ўзросту", "Артадонтыя", "Стаматалогія".
У кастрычніку 2006 года ва ўніверсітэце была арганізавана і праведзена гуманітарная акцыя урачоў-стаматолагаў з ЗША "Дзяліцца ўсмешкай", якая спрыяла пашырэнню сувязяў паміж спецыялістаміі дзвюх краін, умацаванню сяброўства і ўзаемапаразумення.
28 лютага - 1 сакавіка 2007 года на базе ВДМУ з актыўным удзелам супрацоўнікаў стаматалагічнага факультэта быў праведзены 3 з'езд сківічна-тварных хірургаў Рэспублікі Беларусь. Больш 200 дэлегатаў з'езду з розных рэгіёнаў рэспублікі прывітаў тэлеграмай намеснік прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь, былы рэктар ВДМУ, Аляксандр Мікалаевіч Косінец. На з'ездзе выступілі вядучыя стаматолагі і сківічна-тварныя хірургі нашай краіны, а таксама супрацоўнікі факультэта.
1 верасня 2007 года ў адпаведнасці з загадам рэктара ВДМУ, прафесара В. П. Дзяйкала пасля рэарганізацыі кафедры клінічнай стаматалогіі былі сфарміраваны кафедра стаматалогіі дзіцячага ўзросту і сківічна-тварнай хірургіі, кафедра тэрапеўтычнай стаматалогіі, кафедра агульнай стаматалогіі з курсам артапедычнай стаматалогіі.
На кафедры агульнай стаматалогіі з курсам артапедычнай стаматалогіі ажыццяўляецца навучанне студэнтаў 1-2 курсаў стаматалагічнага факультэта па агульнай стаматалогіі і 3-5 курсаў па артапедычнай стаматалогіі. База кафедры - Віцебская гарадская клінічная стаматалагічная паліклініка. На кафедры працуе дружны калектыў выкладчыкаў: старшы выкладчык Э.Л. Мачкалян, асістэнты А.А. Багрова, С.К. Дзенісюк, А.М. Мядзвецкі, Т.А. Сякацкая, А.Л. Юпатаў, І.Ю.Карпук.
На кафедры стаматалогіі дзіцячага ўзросту і сківічна-тварнай хірургіі ажыццяўляецца навучанне студэнтаў 3-5 курсаў стаматалагічнага факультэта па дысцыплінах прафілактыка-стаматалагічных захворванняў, стаматалогія дзіцячага ўзросту, артадонтыя, сківічна-тварная хірургія, а таксама падрыхтоўка студэнтаў 5 курса лячэбнага факультэта па стаматалогіі і сківічна-тварнай хірургіі. Супрацоўнікамі кафедры з'яўляюцца дацэнт С.А. Кабанава, старшыя выкладчыкі Т.М. Чарніна, А.К. Пагоцкі, А.К. Ліёра, асістэнты А.М. Мініна, С.С. Стэльмачонак, А.А. Кабанава, Н.І. Калечкіна, Т.І. Самарына, А.П. Таранко. Клінічнымі базамі кафедры з'яўляюцца Віцебская абласная клінічная бальніца, Віцебская абласная стаматалагічная паліклініка, Віцебская дзіцячая стаматалагічная паліклініка, дзе абсталяваны вучэбныя пакоі, лячэбныя кабінеты.
Кафедру тэрапеўтычнай стаматалогіі, якая ажыццяўляе навучанне студэнтаў стаматалагічнага факультэта па тэрапеўтычнай і камунальнай стаматалогіі, узначальвае к.м.н. Ю.П. Чарняўскі. Базай кафедры з'яўляецца клініка стаматалагічнага факультэта ВДМУ, памяшканні якой, агульным пляцам каля 800 квадратных метраў, перададзены ва ўласнасць універсітэта. Вучэбны працэс на кафедры ажыццяўляюць дацэнты М.М. Волкава, Н.А. Сахарук, Н.А. Будзько, старэйшыя выкладчыкі А.А. Пажарыцкая, Т.І. Першукевіч, асістэнты Н.Э. Калчанава, Н.А. Байтус.
На кафедрах факультэта падрыхтавана ўся неабходная вучэбна-метадычная дакументацыя. Выдадзены курсы лекцый, вучэбна-метадычныя дапаможнікі. Супрацоўнікамі кафедраў выконваецца вялікая лячэбная і навуковая работа. Штогод вынікі навуковых даследаванняў прадстаўляюцца на Рэспубліканскіх і абласных навукова-практычных канферэнцыях, навуковых сесіях універсітэта. На ўсіх кафедрах арганізавана работа студэнцкіх навуковых гурткоў. Студэнты-гурткоўцы актыўна выступаюць з навуковымі дакладамі на канферэнцыях маладых навукоўцаў, удзельнічаюць у Міжнародных і Рэспубліканскіх алімпіядах па стаматалогіі, неаднаразова займаючы прызавыя месцы.
Дэкан стаматалагічнага факультэта Карпук Іван Юр'евіч Тэл.: 8-0212-60-14-09 |
|
Метадыст Алена Аляксандраўна Бандарэнка |