Экскурсія па выставе «Хімічная лабараторыя — учора і сёння»

him labaratoriya 0119 лютага 2025 года ў адпаведнасці з планам работы навукова-адукацыйнага кластара «Медыцына і фармацыя — інавацыйныя праекты» для студэнтаў ВДУ ім. П.М. Машэрава на кафедры агульнай і арганічнай хіміі была арганізавана экскурсія па выставе «Хімічная лабараторыя — учора і сёння», на якой прадстаўлены ўнікальныя экспанаты, якія дэманструюць развіццё хімічных даследаванняў і тэхналогій, а таксама прыборы і абсталяванне для правядзення хімічных рэакцый і даследавання ўласцівасцей хімічных злучэнняў. Таксама на выставе прадстаўлены ўзоры лабараторнага посуду і хімічная літаратура ад 1940 года да нашых дзён.

him labaratoriya 02him labaratoriya 03