- Информация о материале
Бібліятэка запрашае на тэматычную выставу копій работ беларускіхі савецкіх мастакоў жывапісу «Памятнае лета 1944 года: да 80-годдзя Беларускай наступальнай аперацыі «Баграціён»»
25 сакавіка адбылася змена экспазіцыі ў арт-галерэе бібліятэкі ўніверсітэта.
У экспазіцыі «Памятнае лета 1944 года: да 80-годдзя беларускай наступальнай аперацыі «Баграціён»» прадстаўлены копіі работ беларускіх і савецкіх мастакоў жывапісу, у якіх раскрываецца веліч подзвігу народа. Падчас вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў была праведзена найбуйнейшая стратэгічная аперацыя Вялікай Айчыннай вайны - аперацыя "Баграціён". Беларуская наступальная аперацыя па праве лічыцца найбуйнейшым дасягненнем айчыннага ваеннага мастацтва. Падчас яе Чырвоная Армія не толькі вызваліла Беларусь ад акупацыі, але і, значна падарваўшы сілы ворага, наблізіла крах фашызму і нашу Перамогу.
Гэта стала магчымым дзякуючы мужнасці, гераізму, рашучасці і самаахвяраванню сотняў тысяч воінаў, падпольшчыкаў і партызан Беларусі, многія з якіх загінулі на беларускай зямлі. Тыя гераічныя падзеі і зараз застаюцца святым адбіткам у нашай памяці і на палотнах беларускіх і савецкіх мастакоў.