- Информация о материале
ВЫНІКІ АНЛАЙН-ПРАЕКТА "МОВА-ЧЭЛЕНДЖ "ВЫКЛІК ПРЫНЯТЫ. ЧЫТАЕМ КАРАТКЕВІЧА"
Абсалютным лідэрам па колькасці праглядаў і лайкаў стаў відэа-ролік з удзелам сакратара дэканата факультэта навучання замежных грамадзян Бондаравай Крысціны Аляксандраўны, якая прачытала верш Уладзіміра Караткевіча “На Беларусі Бог жыве”.
26 лістапада Беларусь адзначыла 90-годдзе з дня нараджэння класіка беларускай літратуры Уладзіміра Сяменавіча Караткевіча. Да юбілейнай даты бібліятэкай прымеркаваны анлайн-праект , які створаны ва ўмовах складанага эпідэміялагічнага становішча. Гэта мова-чэлендж пад назвай ”Выклік прыняты. Чытаем Караткевіча”. З мэтай ушанавання памяці слаўнага сына беларускага народа і папулярызацыі яго творчасці напрацягу лістапада дынамічна публікаваліся на старонках бібліятэкі ў сацыяльных сетках відеа і аудыё запісы ўдзельнікаў.