- Информация о материале
Рэспубліканская дыктоўка па беларускай мове 21 лютага з 13 да 14 гадзін
Шаноўнае спадарства!
Штогод 21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. З гэтай нагоды па ініцыятыве Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі ў гэты дзень пройдзе рэспубліканская дыктоўка па беларускай мове.
Далучайцеся! Дыктоўку будзем пісаць анлайн у 13 гадзін у Чытальнай зале перыядычных выданняў (504 каб., корпус Медыцынская бібліятэка).